Жаўнеры выплывуць на мазурскія азёры. Варміна-Мазурская брыгада Войскаў тэрытарыяльнай абароны купляе лодкі, якія можна будзе выкарыстаць у паўночна-ўсходняй частцы Польшчы. Плануецца закупіць 20 лодак, частка з іх ужо прынятая на ўзбраенне.
Маёр Даніэль Врышч з Варміна-Мазускай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны падкрэслівае, што новае абсталяванне не мае узбраення.
- Сапёрскія, разведвальныя, аднаасабовыя лодкі. Усе яны будуць служыць падчас крызісных заданняў і падчас ратаўнічых акцый.
Плавцельныя сродкі мазурскіх Войскаў тэрытарыяльнай абароны, таксама як і ўся Варміна-Мазурскай брыгада прыступяць да службы ўжо ў будучым годзе.
IAR/эж