Беларуская Служба

Польскія назвы замежных мясцовасцяў паявяцца на ўказальніках на польскіх дарогах

25.09.2019 16:24
На аўтастрадзе А4 перад украінскім надпісам «L'viv» паявілася польская назва «Lwów».
ІлюстрацыяSilberkugel66/pixabay.com/CC0

Гэта вынік навэлізацыі распараджэння міністра інфраструктуры, якое тычыцца дарожных знакаў.

У першай палове дня на Прыкарпацці зрабілі першую такую змену. На выездзе з мясцовасці Ланцута на аўтастрадзе А4 перад украінскім надпісам «L'viv» паявілася польская назва «Lwów». Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык адзначыў, што аб такой змене прасілі кіроўцы:

- Асабліва ў час вакацый кіроўцы, якія ехалі за мяжу, наракалі і пыталіся, чаму назвы замежных гарадоў, якія таксама гучаць па-польску, напісаныя на мове суседніх краін.

У сувязі са зменай распараджэння міністра толькі ў Прыкарпацкім ваяводстве будуць адкарэкціраваныя 94 знакі.

ав