Яму было 98 гадоў. Тэндэра трапіў у канцлагер пасля таго, як яго арыштавала гестапа. Там вязня выкарыстоўвалі ў псеўдамедыцынскіх эксперыментах, якія праводзіліся нямецкімі лекарамі.
Пасля вайны Караль Тэндэра цесна супрацоўнічаў з Цэнтрам дыялогу і малітвы ў Асвенцыме і Фондам памяці ахвяр «Аўшвіц-Біркенаў» у Асвенцыме. Ён змагаўся з тэрмінам «польскія лагеры смерці». Гэта ён падаў у суд на нямецкае тэлебачанне ZDF за выкарыстанне фармулёўкі «польскія лагеры смерці ў Майданку і Асвенцыме» ў 2013 годзе.
Некалькі дзён таму ZDF адклікала сваю касацыйную скаргу ў дачыненні да вердыкту суду ў Кракаве, згодна з якім нямецкае тэлебачанне павінна было папрасіць прабачэння перад былым вязнем «Аўшвіца».
Свае спачуванні ў сувязі са смерцю Караля Тэндэры выказалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і генеральны консул Германіі ў Кракаве Міхаэль Грос.
tvp.info/ав