Беларуская Служба

Прэм’ер прадставіў праграму першых ста дзён урадавання пасля выбараў

07.10.2019 12:25
Сярод іншага Матэвуш Маравецкі анансаваў выплаты 13-ай і 14-ай пенсіі.
Матэвуш Маравецкі падчас агітацыі PAP/Paweł Supernak

Кіроўная ў Польшчы права-кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» прадставіла прапановы, якія будуць рэалізоўвацца ў выпадку перамогі на будлучых парламенцкіх выбарах. Агучаная праграма накіраваная на падтрымку дробных прадпрымальнікаў, пенсіянераў і аграрыяў.

Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Марвецкі ў прысутнасці старшыні кіроўнай партыі Яраслава Качыньскага прадставіў праграму першых ста дзён ўрадавання ў выпадку перамогі «Права і справядлівасці». Сярод іншага Матэвуш Маравецкі анансаваў выплаты 13-ай і 14-ай пенсіі.

-Мы праводзім зраўнання ўзроўню жыцця, выцягваем з нядолі тых людзей, якія больш за ўсіх пацярпелі ў выніку польскай трансфармацыі. Цягам 25 гадоў, калі Польшча намагалася дасягнуць узроўню жыцця краінаў Захаду пенсіянеры ды інваліды ішлі на сацыяльнае дно.

Зараз выбарчая кампанія ў Польшчы дасягае свайго апагея, бо выбары новага Сейму і Сенату адбудуцца ўжо ў бліжэйшую нядзелю 13 кастрычніка.         

IAR/эж