Беларуская Служба

Цягам чатырох гадоў у Польшчы выдаткі на культуру выраслі на 40%

07.10.2019 12:42
Пётр Гліньскі паведаміў, што з 2015 года міністэрства рупліва дбае пра ўстановы памяці. 
Пётр Гліньскі PAP/Radek Pietruszka

На прэс-канферэнцыі пад назвай «Спадчына, памяць, будучыня» кіраўнік Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі паведаміў, што з 2015 года міністэрства рупліва дбае пра ўстановы памяці. Палітык дадаў, што цяперака яго ўстанова будуе, рамантуе і апякуецца больш чым 30 музеямі па ўсёй Польшчы.

-Дзяржаўныя выдаткі на культуру ў перыяд з 2015 па 2020 год узраслі на 40%. Нагадаю, бюджэт на будучы год ужо запланаваны. Вельмі задаволены гэтым вынікам, бо ён выліваецца ў 30 інвестыцыйных праектаў у галіне палітыкі памяці.

Таксама міністр культуры падкрэсліў, што з 2015 года значна павялічыліся выдаткі на праекты ў музыцы і кінематографе. Асобна Пётр Гліньскі звярну ўвагу на фінансаванне помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, за астатнія чатыры гады на гэтыя мэты было выдаткавана 500 млн злотых (амаль 130 млн долараў).

IAR/эж