Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы адабрае бюджэт на будучы год

07.10.2019 14:32
Анджэй Дуда падкрэсліў, што бюджэт на будучы год упершыню з 1989 года не будзе мець дэфіцыту.
Анджэй Дуда PAP/Darek Delmanowicz

Анджэй Дуда пахваліў дзяржаўны бюджэт на 2020 год. Пра гэта польскі лідар заявіў, адкрываючы «Кангрэс 590» у Ясёнцы на паўднёвым усходзе Польшчы. Анджэй Дуда падкрэсліў, што бюджэт на будучы год упершыню з 1989 года не будзе мець дэфіцыту.

-Мне падаецца, што гэта асцярожны праект бюджэту, у ім закладзены рост нацыянальнага ВУП на ўзроўні толькі 3,5%. Аднак ужо зараз гэты паказнік дасягае 5%. Адначасова ў бюджэце закладзена інфляцыя ў 2,5%, але дзяржаўныя выдаткі дасягаюць 430 млрд злотых або 100 млрд еўра дзяржаўных выдаткаў.

Прэзідэнт распачаў «Кангрэс 590», у якім прымаюць удзел каля 6шасці тысяч чалавек. На сустрэчу з’ехаліся прадпрымальнікі, навукоўцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў.

IAR/эж