Беларуская Служба

Да канца года амерыканскія візы для палякаў будуць адмененыя

07.10.2019 16:15
Джорджэт Масбахер удакладніла, што праграма бязвізавага руху ЗША закранае толькі турыстычныя або працоўныя побыты карацейшыя за 3 месяцы.
Ambasador USA w Polsce Georgette Mosbacher
Ambasador USA w Polsce Georgette MosbacherPAP/Jakub Kaczmarczyk

Пра гэта заявіла амбасадар Злучаных Штатаў у Польшчы Джорджэт Масбахер. Яшчэ ў пятніцу, 4 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Польшча далучана да амерыканскай праграмы бязвізавага руху. Амбасадар Джорджэт Масбахер паведаміла, што ўсе фармальнасці будуць завершаныя да канца бягучага года.

-Я пераканана, што мы зробім гэта да канца гэта года. Магчыма нават раней, але я не люблю абяцаць рэчы, у якіх я не пераканана цалкам, адпаведна зробім гэта да Новага года. 2020 год стане годам, калі палякі змогуць падарожніца ў ЗША без аніякіх візаў.

Джорджэт Масбахер удакладніла, што праграма бязвізавага руху ЗША закранае толькі турыстычныя або працоўныя побыты карацейшыя за 3 месяцы. Іншае знаходжанне палякаў на тэрыторыі Злучаных Штатаў будзе вымагаць адпаведнай візы.

IAR/эж