На кожнай з карцін бачныя ўспаміны Хофман: прыезд у лагер, пакаранні, смерць на калючым дроце, маршы смерці, але таксама сітуацыя звязаныя з асабістымі перажываннямі і партрэты людзей, якіх яна запамятала.
Эдыт Хофман нарадзілася ў 1927 годзе ў Празе. У 1941 годзе разам з сям’ёй была дэпартаваная ў Лодзінскае гета, а адтуль у 1944 годзе ў лагер «Аўшвіц-Біркенаў». Пасля была таксама ў лагерах Грос-Розэн і Берген-Бельзен.
У 70-х гадах былая вязнярка пачала вывучаць выяўленчае мастацтва. Выстаўкі яе прац праходзілі ў розных месцах. «Мастацтва было для маёй мамы спосабам змагання з траўмай», – расказала дачка Эдыт Хофман, якая перадала працы ў музей.
Эдыт ніколі не вярнулася ў Месца памяці Аўшвіц. Аднак, яна хацела, каб пасля яе смерці карціны трапілі ў калекцыю музею. Жанчына памерла ў мінулым годзе.
ав