Беларуская Служба

«Сенат не стрымае ажыццяўленне планаў «ПіС»»

15.10.2019 11:48
Паводле польскага заканадаўства, Сенат не можа цалкам адмовіцца ад разгляду законапраектаў, зацверджаных Сеймам.
.
.PAP/Adam Warżawa

Намеснік старшыні Савету міністраў Польшчы Яцэк Сасін пераконвае, што ў новым скліканні парламенту кіроўная партыя «Права і справядлівасць» паспрабуе знайсці паразуменне з сенатарамі іншых палітычных груповак.

Кіроўная партыя не атрымала большасці мандатаў у вышэйшай палаце польскага парламенту. Толькі 48 сенатарскіх крэслаў зоймуць прадстаўнікі «ПіС», а рэшту – 52 мандаты атрымала апазіцыя і незалежныя кандыдаты.

Віцэ-прэм’ер Яцэк Сасін разлічвае на тое, што новы Сенат не будзе блакаваць усе законапраекты, прапанаваныя кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць».

-Сенат напэўна не затрымае нас у рэалізацыі нашай выбарчай праграмы. Хачу вас супакоіць. Усё, што мы прапанавалі на наш другі тэрмін, будзе рэалізавана. Тое самае тычацца нашых абавязкаў на першыя сто дзён другога тэрміну.

Паводле польскага заканадаўства, Сенат не можа цалкам адмовіцца ад разгляду законапраектаў, зацверджаных Сеймам. Аднак вышэйшая палата польскага парламенту можа наўмысна расцягваць працэс прыняцца новых законы актаў.

IAR/эж