Беларуская Служба

Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту падтрымлівае будоўлю польскага Цэнтральнага камунікацыйнага порту

15.10.2019 16:18
Паводле разлікаў ураду Польшчы, Цэнтральны камунікацыйны порт стане самым важным перасадачным аэрадромам у Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. 
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Старшыня Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) падтрымаў будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту ў Польшчы. У Варшаве распачалася трохдзённая канферэнцыя Асацыяцыі.

Адной з галоўных тэмаў канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту ў Варшаве будзе развіццё паветраных пасажыраперавозак у Польшчы і ва ўсім рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Старшыня праўлення асацыяцыі Александэр дэ Яньяк, звярнуў увагу на пазітыўны ўплыў авіяперавозак на польскую гаспадарку.

- Авіятранспарт пазітыўна ўплывае на стан эканомікі Польшчы. Гэта бачна таксама на прыкладзе іншых краінаў. Авіяцыя стварае мноства месцаў працы і прыносіць мільёны еўра польскай гаспадарцы.

Цэнтральны камунікацыйны порт будзе збудаваны да 2027 года. Яго асноўная мэта – гэта прыняццё ста мільёнаў пасажыраў штогод. Паводле разлікаў ураду Польшчы, Цэнтральны камунікацыйны порт стане самым важным перасадачным аэрадромам у Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Галоўным аператарам новага аэрапорту будуць Нацыянальныя польскія авіялініі LOT.

IAR/эж