Беларуская Служба

Каталіцкі касцёл Польшчы асудзіў святкаванне Хэлаўіна

30.10.2019 13:14
«Хрысціяне не святкуюць Хэлаўін, мы адзначаем Дзень Усіх святых!»
.
.PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Прэс-сакратар Епіскапату Польшчы Павел Рытэль-Андрыянік падкрэсліў, што адзначэнне Хэлаўіна гэта чужая для хрысціянскай культуры звычка. Святар заклікаў далучыцца да адзначэння Дня Ўсіх святых у рамах акцыі Holy Wins (назву якой з ангельскай можна перакласці як «Святы перамагае»):

-Хэлаўін – гэта чужы для нашай культуры, веры і традыцыяў звычай. Замест таго, каб пужаць – святкуйма са святымі! Заахвочваю прыяднацца да акцыі «Святы перамагае». Яна папулярызуе святасць, радасць і дабро. Хрысціяне не святкуюць Хэлаўін, мы адзначаем Дзень Усіх святых!

Акцыя Holy Wins – гэта каталіцкая альтэрнатыва Хэлаўіна. У яе межах па ўсёй Польшчы адбываецца мноства ўрачыстых мерапрыемстваў, у тым ліку, Балы Ўсіх святых, святочныя працэсіі і малебны.

IAR/эж