Беларуская Служба

Таленавітыя вучні мастацкіх школаў атрымалі стыпендыі Мінкульта

30.10.2019 13:48
Стыпендыя Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы складае 4200 злотых (прыкладна 1000 еўра).
Zamek Królewski w Warszawie
Zamek Królewski w Warszawie TTstudio/Shutterstock

115 навучэнцаў мастацкіх школаў з усёй Польшчы атрымалі стыпендыі міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Урачытсасць праходзіла ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Намесніца міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ванда Звінагродска падкрэсліла, што сёлетнія стыпендыяты – гэта будучыня польскага мастацтва.

-З гэтага кола ідуць парасткі будучай мастацкай эліты нашай краіны. Гэта яны забяспечаць пераемнасць польскай культуры, яе традыцыям. Таксама яны прыўнясуць у наша мастацтва новыя плыні і колеры.

Стыпендыя Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы складае 4200 злотых (прыкладна 1000 еўра). Стыпендыя з’ўялецца аднаразовай выплатай, якая служыць заахвочваннем вучням мастацкіх школаў, якія дасягнулі найлепшыя вынікі ў навуцы або былі лаўрэатамі міжнародных ці нацыянальных конкурсаў.

IAR/эж