Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы адзначыў людзей, якія паза межамі Польшчы папулярызуюць гісторыю краіны. Узнагароды «Сведак гісторыі» уручыў старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк:
-Дадзенай узнагародай мы адзначаем тых, хто працягвае нашую дзейнасць па-за межамі Польшчы. Мы робім гэта, як дзяржаўная ўстанова, але яны робяць тое самае, кіруючыся толькі сваім пакліканнем. Узнагародай «Сведак гісторыі» мы выражаем ім удзячнасць.
Сёлета былі ўганараваныя: Святлана Філонава і Алена Удавенка – даследчыкі Катыснькай трагедыі; Малгажата Мядзведзева, якая апякуецца польскімі месцамі памяці ў мясцовасці Бар; Аціла Солоі – аўтарка кніжак пра Польшчу, якія выходзяць у Вугоршчыне; Аляксандра Зюлкоўска-Боэм – аўтарка публікацый пра вядомых палякаў, якія выходзяць у ЗША.
Таксама ўзнагароду «Сведак гісторыі» атрымала беларуска Марыя Суліма, якая на працягу доўгіх гадоў выкладае польскую мову ў Брэсце. Таксама Марыя Суліма – гэта рупліўца польскіх месцаў памяці на Брэстчыне:
-Мой бацька быў афіцэрам Войска польскага. Мой хросны быў палкоўнікам, якога Юзэф Пілсудскі адзначыў ордэнам Virtuti militari. Гэта мой доўг, я была абавязана адраджаць польскасць на той зямлі, за якую яны бароліся і за якую пралівалі сваё кроў.
Узнагарода «Сведак гісторыі» уручаецца з 2009 года. Яе атрымоўваць людзі, а таксама ўстановы, які актыўна спрычыняюцца да захавання і папулярызацыі польскай гісторыі.
IAR/эж