Беларуская Служба

Парты Шчэціна і Свінауйсця наладжваюць супрацу з Ратэрдамам

31.10.2019 11:19
Падпісанне дакументу завершыла двухдзённы візіт прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Каралеўстве Нідэрландаў.
Падпісанне пагаднення PAP/Wojciech Olkuśnik

30 кастрычніка ў галандскім Ратэрдаме польскае Аб’яднанне марскіх партоў Шчэціна і Свінауйсця падпісала пагадненне аб супрацы з Портам Ратэрдама. Падпісанне дакументу завершыла двухдзённы візіт прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Каралеўстве Нідэрландаў.

Кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі паведаміў, што дадзенае пагадненне мае вялікае значэнне:

-Пасля Гданьскага порту, гэта другое пагаднення паміж польскімі партамі і гэтым найвялікшым у свеце цэнтрам марскога гандлю. Дадзенае пагадненне датычыць двухбаковых інвестыцый, абмену тэхналогій. Таксама дакументам прадугледжана разбудова партовай інфраструктуры. Мадэрнізацыя польскіх партоў для нас вельмі важная задача, бо мы робім стаўку на развіццё марскога гандлю.

Порт у Ратэрдаме з’яўляецца самым вялікімі у Еўропе. Менавіта гэты порт лічыцца перадавіком у выкарыстанні інавацыйных тэхналогій. Сёлета ў Ратэрдамскім порце на 5% вырас аб’ём перагрузкі кантэйнераў.

Аб’яднанне марскіх партоў Шчэціна і Свінауйсця – гэта адзіны ў Польшчы порт, які мае наўпроставы доступ да рачных каналаў. У 2018 годзе грузаабарот Порту Шчэцін- Свінауйсце вырас на 12,5%.    

IAR/эж