Беларуская Служба

Урад Польшчы зоймецца рэгуляваннем Фэйсбуку

31.10.2019 11:21
Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы паведаміў, што амерыканскі бок адкрыты на перамовы па гэтым пытанні.
.
.PAP/EPA/Julien de Rosa

Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Марэк Загурскі ў эфіры Першай праграмы польскага радыё паведаміў, што ўнутраны правілы карыстання сацыяльнай сетйкай Фэйсбук з’яўляюцца недастатковымі. Польскі ўрадоўца перакананы, што карыстанне Фэйсбукам павінна быць урэгуляванае на заканадаўчым узроўні.

У прыватнасці Марэк Загурскі лічыць, што зацвярджэнне пэўных заканадаўчых нормаў вымагае выкарыстоўванне Фэйсбуку, як прылады вядзення бізнесу. Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы паведаміў, што амерыканскі бок адкрыты на перамовы па гэтым пытанні:

-Дастаткова непразрыстыя, няясныя нормы закрыцця профіляў могуць крануць інтарэсы прадпрымальніка, які абапірае свой бізнес на працы з Фэйсбукам. На самой справе, у любы момант можна заблакаваць вядзенне гэтага бізнесу. У сувязі з гэтым мы павінны ўрэгуляваць гэтае пытанне.

Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы ўдакладніў, што ў выпадку карыстанне Фэйсбукам трэба даць дакладныя адказы на пытанні, хто з’яўляецца яго карыстальнікам і якія ў сувязі з гэтым ён мае правы.   

IAR/эж