На працягу апошніх некалькіх гадоў палякі прызвычаіліся да зачыненых у нядзелі крамаў. Прынамсі так лічыць міністр прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы Ядвіга Эмілевіч:
-Нагадаю вам закон, паводле якога, сістэматычна абмяжоўваецца колькасць гандлёвых нядзеляў. Спачатку іх было дзве на месяц, зараз толькі адна. У будучым годзе мы дойдзем да таго, што кожная нядзеля будзе вольная ад гандлю. Наша міністэрства правяло даследаванне і аказваецца, што палякі змяняюць свае спажывецкія звычкі, яны больш купляюць у суботы, пятніцы і панядзелкі.
Зменаў у законе аб забароне гандлю ў нядзелі дамагаецца Прафсаюз працаўнікоў гандлю «Салідарнасць». У прафсаюзе сцвярджаюць, што крамы сеткі «Жабка» абыходзяць забарону, карыстаючыся статусам паштовай пляцоўкі.
IAR/эж