Беларуская Служба

Палякі адзначаюць Дзень Усіх святых

01.11.2019 14:08
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк заявіў, што Дзень Усіх святых з’яўляецца сімвалам усеагульнага паклікання да святасці.
.
.PAP/Grzegorz Momot

Паводле каталіцкіх традыцый, 1 лістапада – гэта дзень радасці, а не смутку. Менавіта сёння каталікі ўсяго свету ўзгадваюць даўніх і сучасных святых. Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк заявіў, што Дзень Усіх святых з’яўляецца сімвалам усеагульнага паклікання да святасці:

-Калі штодня мы жывем, служачы Богу і бліжняму свайму, то паводле, словаў Папы Францішка, можам мець надзею на тое, што мы будзем святымі. Калі мы пахіляем галовы над магіламі блізкіх, верым, што нічога не кончыцца нават пад самай прыгожай магільнай плітой. У Хрысце мы ўваскрасаем. Гэтыя дні абуджаюць веру ў гэта!

У сваю чаргу, 2 лістапада каталікі адзначаць Дзень памінання памерлых. Каталікі ўзгадваюць памерлых блізкіх і моляцца за тых, хто зараз трапілі ў чысцец. Гэтая малітва можа тычацца таксама людзей іншых веравызнанняў.

IAR/эж