Пачынаючы з чацвярга, 5600 паліцэйскіх дарожнай паліцыі нясуць узмоцненую варту па ўсёй краіне. Правядзенне акцыі «Зніч» выклікана вялікай інтэнсіўнасцю дарожнага руху, асабліва на выездах з гарадоў і ў ваколіцах могілак. Прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцы Марыюш Цярка заклікае быць уважлівым падчас дарожнага руху:
-Нашыя супрацоўнікі замест таго, каб разам з семя’мі наведваць магілы блізкіх, робяць усё магчымае дзеля таго, каб мы былі ў бяспецы. У сувязі з гэтым, звяртаюся з зразуменнем ставіцца да іх!
Падчас дарожных патрулёў у рамках акцыі «Зніч» паліцэйскія правяраюць асобы кіроўцаў, а таксама якім чынам перавозяцца пасажыры, асаблівае ўвага надзяляецца перавозцы дзяцей.
Паводле дадзеных Галоўнай камендатуры паліцыі, летась падчас акцыі «Зніч» было зафіксавана 452 ДТЗ, у якіх загінула 57 чалавек.
IAR/эж