Беларуская Служба

Польшча ўзгадвае ахвяраў нямецкай карнай аперацыі «Erntеfest» («Дажынкі»)

03.11.2019 14:09
Акцыя нямецкіх карнікаў «Erntefest» была часткай больш маштабнай аперацыі «Reinhard», у выніку якой загінула прыкладна 2 мільёны габрэяў.
Помнік ахвярам Майданэка ў Любліне PAP/Wojtek Jargiło

76 гадоў таму нямецка-фашысцкія захопнікі распачалі карную аперацыю «Erntfest» (па-беларуску «Дажынкі»). У выніку яе ў лагерах, якія месціліся на тэрыторыі Любліншчыны, было забіта прыкладна 42 тысячы габрэяў.

Кіраўнік аддзелу адукацыі Дзяржаўнага музею Майданэк у Любліне Ёлянта Ляскоўска, лічыць, што l 3 лістапада 1943 года – гэта адзін з самых трагічных дзён у гісторыі Другой сусветнай вайны:

-У Большасці сваё – гэта былі польскія габрэі, нашыя суайчыннікі, нашыя суседзі. Гэта былі людзі каля, якіх жылі жыхары Любліна.

3-га лістапада 1943 года ў канцлагеры Майданэк было расстраляна 18 тысяч чалавек. Масавыя забойствы таксама праходзілі ў лагеры працы ў Траўніках, там было забіта прыкладна 10 тысяч чалавек, у аналагічным лагеры ў Панятовай нацысты замардавалі 14 тысяч габрэяў.

Акцыя нямецкіх карнікаў «Erntefest» была часткай больш маштабнай аперацыі «Reinhard», у выніку якой загінула прыкладна 2 мільёны габрэяў.

IAR/эж