Беларуская Служба

На КПП «Брузгі-Кузніца» знайшлі гранату

04.11.2019 10:12
У сувязі з гэтым польскі бок каля дзвюх гадзін не прымаў аўтамабілі, якія рухаліся на ўезд у Польшчу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памежны пераход „Брузгі-Кузніца” на беларуска-польскай мяжы ў нядзелю часова не працаваў з-за прадмета, падобнага на баявую гранату, павeдамляе „Еўрарадыё”.

Па інфармацыі ад польскай мытнай службы, гранату знайшлі пры правядзенні рамонтных работ на тэрыторыі пункта пропуску „Кузніца”. У сувязі з гэтым польскі бок каля дзвюх гадзін не прымаў аўтамабілі, якія рухаліся на ўезд у Польшчу.

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк, знойдзены прадмет сапраўды аказаўся гранатай. Каля 16:00 рух праз памежны пераход быў адноўлены, аднак на КПП надалей працягвалі працаваць сапёры.

аз