Беларуская Служба

Працу пачаў Сейм новага склікання

12.11.2019 15:52
Ганаровы старшыня Сейму Антоні Мацярэвіч заявіў з парламенцкай моўніцы, што Сейм IX склікання канчаткова асудзіць камуністычны рэжым.
Антоні Мацярэвіч прымае прысягу дэпутатаў PAP/Radek Pietruszka

Пасяджэння Сейму распачаў ганаровы старшыня Антоні Мацярэвіч, выканання гэтай функцыі даручыў яму прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Паводле заканадаўства ганаровы старшыня Сейму прыняў клятву ад 460 дэпутатаў ніжняй палаты польскага парламенту.

Ганаровы старшыня Сейму Антоні Мацярэвіч заявіў з парламенцкай моўніцы, што Сейм IX склікання, канчаткова асудзіць камуністычны рэжым:

-Адказнасць за канчатковае ачышчэнне ад чорнай спадчыны камунізму лягла на нас. Сёння абмежаванне свядомасці, выкліканае той спадчынай, паглыбілася! Нягледзячы на розніцу ў палітычных поглядах, нас усіх павінна яднаць воля ад асуджэння злачынстваў супраць народу!

На першым пасяджэнні Сейму парламентарыі абяруць старшыню і яго намеснікаў. Таксама ў аўторак, 12 лістапада, адбудзецца і першае пасяджэнне вышэйшай палаты польскага парламенту Сенату.

IAR/эж