Беларуская Служба

Станіслаў Карчэўскі разлічвае на супрацу з новым апазіцыйным спікерам Сенату

13.11.2019 11:07
Учора на пасаду спікера Сенату быў абраны Томаш Гродскі (Tomasz Grodzki) з апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі».
Станіслаў Карчэўскі PAP/Tomasz Gzell

Былы спікер Сенату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) разлічвае на супрацоўніцтва з апазіцыяй у згаданай палаце парламента. Нагадваем, учора на пасаду спікера Сенату быў абраны Томаш Гродскі (Tomasz Grodzki) ад апазіцыйнай „Грамадзянскай кааліцыі”.

Станіслаў Карчэўскі выказаў надзею, што ў Сенаце палітыкі пакажуць палякам, што можна працаваць разам у імя вышэйшых каштоўнасцей.

- Палякі не чакаюць сварак і нейкай альтэрнатыўнай палітыкі, але нармальнай сумленнай працы на карысць Польшчы. Таму я б не хацеў, каб Сенат стаў арэнай партыйнай і палітычнай барацьбы.

За кандыдатуру Томаша Гродскага галасавалі 51 са 100 сенатараў. Адзін з сенатараў устрымаўся ад галасавання.Кандыдат кіроўнай партыі Станіслаў Карчэўскі атрымаў 48 галасоў падтрымкі.

аз