Беларуская Служба

Польская армія заангажавалася ў барацьбу з каранавірусам

18.03.2020 09:10
Між тым, лякарня ў Зялёнай Гуры абвясціла, што вынікі аналізаў нулявога пацыента ўжо адмоўныя - з'явіўся першы паляк, які перастаў быць носьбітам хваробы. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePAP/Jakub Kaczmarczyk

Жаўнеры Войскаў Тэрытарыяльнай Абароны дастаўлялі ў некаторыя лякарні маскі, камбінезоны і рэспіратары. Пра гэта паведамляе міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак. – Польскія войскі пастаянна ўдзельнічаюць у барацьбе з каранавірусам, – падкрэсліў ён сацыяльнай сетцы Twittter.

Палітык звярнуў увагу на тое, што пастаянна працуюць і спецыялісты ваеннага Інстытуту гігіены і эпідэміялогіі ў Пулавах. Паводле словаў міністра, інстытут можа праводзіць да 350 тэстаў на каронавірус у дзень.

Таксама паліцыю і памежнікаў на 15 пунктах кіравання памежным рухам падтрымліваюць жаўнеры 22.Карпацкага батальёна горнай пяхоты, у забеспячэнні межаў на двух чыгуначных мастах у Кунавіцах і Кастшыне дапамагаюць салдаты з 17-й Вялікпольскай механізаванай брыгады. У сваю чаргу, салдаты 1-й Механізаванай брыгады і Полк сапёраў з Бжэгу працуюць з іншымі сілавымі структурамі на мяжы з Чэхіяй і Славаччынай на тэрыторыі Сілезскага і Малапольскага ваяводстваў.

Міністр абароны Марʼюш Блашчак таксама паведаміў, што дзеянні памежнікаў у раёне Сілезскага і Малапольскага ваяводстваў падтрымліваюць салдаты з 6-й Паветрана-дэсантнай брыгады.

З афіцыйных дадзеных вынікае, што ў Польшчы каранавірусам інфікаваныя 246 чалавек, а памерла пяць. Між тым, больніца ў Зялёнай Гуры абвясціла, што вынікі аналізаў польскага нулявога пацыента ўжо адмоўныя. Гэта першы паляка, які перастаў быць носьбітам каранавірусу.

PR24/эж