З 19 красавіка мы будзем паволі размарожваць эканоміку, – паведаміў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што ізаляцыя эфектыўная і калі б не яна, колькасць хворых дасягала бы некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы на гэтым тыдні прадставіць свае рэкамендацыі па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў.
Каранавірусная інфекцыя з 4 сакавіка, калі паведамлялася аб першым выпадку захворвання ў Польшчы, была пацверджана да гэтага часу ў 7049 чалавек, памёр 251 хворы.
У чацвер, 9 красавіка прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што пасля Велікодных святаў урад прадставіць план вяртання да«новай эканамічнай рэчаіснасці». Прэмʼер адзначыў, што гэта будзе план «вельмі лагічны, структураваны, які абмяркоўваецца з экспертамі і па ахове здароўя, і па эканоміцы, і па сацыяльных пытаннях».
TVP/эж