15 траўня Федэральнае агенцтва па транспартных сетках Нямеччыны адхіліла хадайніцтва кансорцыума Nord Stream 2 аб вызваленні расійска-наямецкага газаправода з-пад дзеяння заканадаўства Еўрапейскага Звязу.
У Федэральным агенцтве пастанавілі, што газаправод Nord Stream 2 падлягае пад Еўрапейскую газавую дырэктыву. Такім чынам агенцтва адмовіла ў задавальненні нямецка-расійскаму кансорцыума просьбы аб вывядзенні з-пад дзеяння Еўрапейскага заканадаўства той часткі газамагістралі, якая праходзіць пад тэрытарыяльнымі водамі Нямеччыны.
У тлумачэнні да Пастановы нямецкае агенцтва нагадвае, што ўмовай вызвалення газаправода ад дырэктывы ЕЗ было бы завяршэння будаўніцтва да 23 траўня 2019 года, але ў гэтым выпадку яно працягваецца дагэтуль, – гаворыцца ў пастанове.
Будаўніцтва Nord Stream 2 застаецца незавершаным.
IAR/эж