Беларуская Служба

Анджэй Дуда заклікаў палякаў купляць польскую малочную прадукцыю

20.05.2020 16:25
Прэзідэнт Польшчы заявіў таксама, што будзе падрыхтаваны законапраект, які дапаможа вырашыць праблему засухі ў краіне.
Прэзідэнт Анджэй ДудаPAP/Piotr Nowak

Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў палякаў купляць польскую малочную прадукцыю. „Мы ўсе павінны з пашанай ставіцца да працы польскіх фермераў”, - сказаў прэзідэнт Польшчы.

30-40 працэнтаў польскіх малочных прадуктаў прадаюцца за мяжу. Гэта з-за адсутнасці зацікаўлення з боку польскіх кліентаў. Мы заклікаем палякаў купляць польскую малочную прадукцыю, а малочныя заводы купляць малако ў польскіх фермераў, а не замежных.

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што будзе падрыхтаваны законапраект, які дапаможа вырашыць праблему засухі ў краіне. У працы над законапраектам прымуць удзел, у прыватнасці, Канцылярыя прэзідэнта, Міністэрства марской эканомікі й рачнога флoту й Міністэрства сельскай гаспадаркі.

аз