Намеснік міністра дзяржаўных актываў Польшчы Артур Собань заявіў, што адкрыццё межаў можа адбыцца 15 чэрвеня. Палітык дадаў, што гэта будзе карысна для польскіх транспартных кампаніяў, у прыватнасці, для нацыянальных авіялініяў LOT. Артур Собань удакладніў, што канчатковае рашэнне будзе прымаць старшыня Саўміну Матэвуш Маравецкі, пасля ацэнкі эпідэміялагічнай рызыкі.
Памежны кантроль на ўнутранай мяжы з краінамі Еўразвязу быў уведзены ў Польшчы сёлета 15 сакавіка. Тэрмін іх дзеяння некалькі разоў падаўжаўся. У адпаведнасці з распараджэннем міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, пачынаючы з 12 траўня праверкі падоўжаны да 12 чэрвеня.
PR/эж