Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы: ЕС павінен прадставіць Беларусі канкрэтную эканамічную прапанову

19.08.2020 15:15
Матэвуш Маравецкі выказаўся супраць эканамічных санкцый, якія моглі б нанесці ўдар па беларускім грамадстве.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. PAP/Hanna Bardo

Еўрапейскі саюз павінен прадставіць Беларусі канкрэтную эканамічную прапанову, заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падчас відэасаміту з лідарамі краін ЕС па сітуацыі ў Беларусі.

Тэрміновая сустрэча Еўрапейскага савета ў выглядзе відэаканферэнцыі пачалася а 12.00, дарэчы па ініцыятыве кіраўніка польскага ўрада.

Прэм'ер Маравецкі гаварыў пра ступень залежнасці беларускай эканомікі ад расійскай, асабліва ў сферы сыравіны і энергіі.

„Калі мы хочам, каб у беларусаў быў выбар, то мы ім гэты выбар павінны даць у выглядзе канкрэтнай эканамічнай прапановы Еўрасаюза”, - сказаў адзін з польскіх дыпламатаў.

Прэм'ер-міністр Польшчы таксама выказаўся за санкцыі ў дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у падаўленні пратэстаў у Беларусі. Адначасова ён выказаўся супраць эканамічных санкцый, якія моглі б нанесці ўдар па беларускім грамадстве і паглыбіць крызіс.

аз