Беларуская Служба

Польскае радыё: Ціханоўская атрымае спецыяльную ўзнагароду Эканамічнага форуму

09.09.2020 09:25
Святлана Ціханоўская будзе госцем Эканамічнага форуму, які працягваецца ў гарадку Карпач на поўдні Польшчы.
    .
Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская. PAP/Radek Pietruszka

Палітыкі, прадпрымальнікі, менеджары, навукоўцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый - усяго ў Эканамічным форуме ў гарадку Карпач(Karpaч) на поўдні Польшчы ўдзельнічае больш за 1,5 тысячы чалавек.

З-за эпідэміялагічнай пагрозы форум быў перанесены з Крыніцы(Krynica) ў Малапольшчы ў Карпач у Ніжняй Сілезіі. Лозунг 30-га Эканамічнага форуму – „Еўропа пасля пандэміі: салідарнасць, свабода, супольнасць”.

Першы дзень форуму завяршыла цырымонія ўручэння ўзнагароды „Чалавек году” , якую атрымаў старшыня канцэрну PKN Orlen Данiэль Абайтэк (Daniel Obajtek):

- Мы імкнемся да таго, каб мяняць рэчаіснасць, у якой мы жывем. Я шчыра дзякую маім супрацоўнікам. Гэта дзякуючы Вам я сёння тут.   

Падчас перашага дня форуму абмяркоўваўся, перш за ўсё, уплыў пандэміі каранавіруса на эканоміку. Сённяшні дзень будзе ў значнай ступені прысвечаны сітуацыі ў Беларусі.

Адным з гасцей форуму будзе экс-кандыдатка на прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Польскага радыё, Ціханоўская атрымае спецыяльную ўзнагароду форуму.

аз