Беларуская Служба

Ужо 50 тысяч польскіх фермераў прынялі ўдзел у сельскагаспадарчым перапісе

19.09.2020 09:11
Сельскагаспадарчы перапіс павінен адказаць на пытанні важная для фарміравання палітыкі развіцця польскай вёскі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: FotografieSDV/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Розкрут (Dominik Rozkrut) паведаміў, што ў сельскагаспадарчым перапісе прынялі ўдзел каля 50 тысяч фермераў. Ён дадаў, што да гэтай пары анкеты паступалі праз інтэрнэт. Цяпер у вёскі накіруюцца таксама перапісчыкі:

- Гэта вынік, якога мы чакалі пры арганізацыі гэтай працы. Цяпер мы пераходзім да наступных этапаў. Мы будзем дадаткова прасоўваць інфармацыю пра перапіс і яго формы. Будзем тэлефанаваць фермерам. Пакуль праца праходзіць паводле плана. У якасці цікавінкі, як скажу, што колькасць фермераў, якія перапісаліся праз інтэрнэт, практычна без нашага ўдзелу, ужо значна большая, чым у папярэднім перапісе, дзесяць гадоў таму.

Сельскагаспадарчы перапіс будзе працягвацца да канца лістапада. Прадстаўнікі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення заахвочваюць самастойна запоўніць электронную анкету на старонцы spisrolny.gov.pl. Дамінік Разкрут запэўнівае, што гэта займае ад 5 да 30 хвілін.

Фермеры адказваюць на пытанні, неабходныя для ацэнкі развіцця сельскай гаспадаркі, такія як выкарыстанне зямлі, пасевы, жывёла, угнаенне і сродкі абароны раслін, а таксама трактарная тэхніка, машыны, абсталяванне і сельскагаспадарчыя будынкі.

Запоўніць анкету можна таксама пры дапамозе кансультанта, тэлефануючы на адпаведны нумар або непасрэдна з дапамогай перапісчыка, які будуць наведваць фермераў.

Сельскагаспадарчы перапіс павінен адказаць на пытанні важная для фарміравання палітыкі развіцця польскай вёскі - актуалізаваць дадзеныя аб польскай вёсцы, паказаць  фактычную структуру польскага сяла (хто жыве ў вёсках і чым займаецца) і вытворчы патэнцыял сельскай гаспадаркі.

аз