Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца вялікі прырост новых выпадкаў каранавіруса

26.09.2020 12:13
Цягам апошніх сутак у выніку гэтай хваробы памерлі 32 чалавекі і гэта самая вялікая колькасць смерцяў з 18 ліпеня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/KOEN VAN WEEL

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за суткі было зарэгістравана 1584 новых станоўчых тэсту на каранавірус Sars-Cov-2. І гэта на 3 менш, чым учора, калі быў зафіксаваны новы рэкорд. Цягам апошніх сутак у выніку гэтай хваробы памерлі 32 чалавекі і гэта самая вялікая колькасць смерцяў з 18 ліпеня.

Такім чынам, з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 85980 выпадкаў заражэння Sars-CoV – 2 і 2 424 смерцяў у выніку гэтай хваробы.

Што тычыцца сітуацыі ў свеце, то паводле амерыканскіх навукоўцаў з Універсітэта Джона Хопкінса ў Мэрылэндзе, якія займаюцца маніторынгам пандэміі, налічваецца 998996 смяротных выпадкаў і 32 569 636 заражэнняў.

IAR/PAP/эж