З тыдня на тыдзень на 10% зніжаецца колькасць наведванняў гандлёвых цэнтраў у Польшчы. Такая тэндэнцыя назіраецца з пачатку кастрычніка. Уладальнікаў гандлёвых кропак трывожаць і вяртанне гадзінаў абслугоўвання сталых людзей.
Тыдзень, які скончыўся 18 кастрычніка, прынёс абвал у 35,5% у параўнанні з дадзенымі гадавой даўніны. Так вынікае з даследавання Саюзу польскіх працадаўцаў у гандлі і паслугах. У апытанні ўдзельнічала тры тысячы чалавек.
Рост колькасці новых захворванняў Sars-Cov-2 і пагрозы далейшых сацыяльных абмежаванняў для асобных сектараў паслуг і гандлю, выклікае масавую адмову спажыўцоў ад наведвання гандлёвых цэнтраў і супермаркетаў.
Rzeczpospolita/эж