У студзені інфляцыя ў Польшчы склала 2,7 працэнта, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У снежні гэты паказчык складаў 2,4 працэнта.
Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) патлумачыла, што паскарэнне інфляцыі ў студзені было звязанае з ажыццяўленнем многіх адміністрацыйных змен, якія паўплывалі на рост коштаў на пачатку года:
- Гаворка ідзе пра гандлёвы падатак, аплату ад цукру ці малых бутэлек з алкаголем. Выраслі таксама цэны прадуктаў харчавання. Беручы пад увагу гэтыя ўступныя дадзеныя, можна спадзявацца, што павысілася таксама базавая інфляцыя, якая не бярэ пад увагу росту цэнаў прадуктаў харчавання і электраэнергіі, то бок фактараў якія маюць асноўны ўплыў на рост цэнаў.
Уршуля Крыньска дадала, што больш высокія паказчыкі ў студзені фіксуюцца традыцыйна ў амаль усіх еўрапейскіх краінах:
- Калі гаворка ідзе пра бліжэйшыя месяцы, то мы не спадзяемся падзення інфляцыі. У другой палове году разам з эканамічным ростам і паступовым вяртаннем эканомікі да нормы, павінен назірацца рост цэнаў.
У папярэднім месяцы цэны прадуктаў харчавання і безалкагольных напояў выраслі на 1,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года, кошт жылля - на 6,4 працэнта. У сваю чаргу кошт транспарту знізіўся на 3,7 працэнта.
аз