Цэны на электраэнергію ў Польшчы будуць расці, але не рэзка. Пра гэта расказаў упаўнаважаны польскага ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі ў Першай праграме Польскага радыё.
Ён растлумачыў, што гэта звязана, між іншым, з выдаткамі на выкіды вуглякіслага газу.
-Дазволы на выкіды вуглякіслага газу вельмі істотна ўплываюць на кошты энергіі. У бліжэйшыя гады цэны будуць расці. Гэта не будзе рэзкі рост. Мы будзем старацца, каб у прыватных дамах яны раслі ўмерана.
Пётр Наімскі сказаў, што прарыў адбудзецца каля 2030 года, што звязана з энергетычнай трансфармацыяй. «Гэта зменіць спосабы вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы, мы адыходзім ад вугалю – робім гэта паступова», – растлумачыў ён.
ав