Пераслед вядзецца на падставе ч. 3 арт. 130 КК. Гэта наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці праз прыкмету нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама праз рэабілітацыю нацызму, учыненыя групай асобаў.
Пракуратура заявіла, што з 2018 года да цяперашняга часу на тэрыторыі Гродна ды іншых населеных пунктаў вобласці «з прыцягненнем непаўналетніх было арганізавана і праведзена шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічаюць падчас і пасля Вялікай Айчыннай, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеі пераследавалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народу».
На 15 сутак арыштаваная старшыня СПБ Анжаліка Борыс. У межах жа гэтай справы адбыўся ператрус у Анджэя Пачобута, вядомы журналіст затрыманы. Сілавікі прыйшлі ў польскую грамадскую школу і сядзібу Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні, паведаміла Інэса Тодрык-Пісальнік. Таксама ўварваліся дадому да дырэктаркі грамадскай школкі пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай.
юл