Варшаўскі заапарк запусціў адмысловую адукацыйную кампанію «Экзатычны гадаванец дома», якая мае на мэце павысіць узровень ведаў пра экзатычных жывёлаў, якіх апошнім часам усё больш ахвотна купляюць палякі.
На тэрыторыі заапарка былі размешчаныя інфармацыйныя шчыты, з якіх можна даведацца, ці мы правільна даглядаем нашых хатніх жывёлаў.
Нават у выпадку даволі папулярных экзатычных жывёлаў, мы можам рабіць памылкі і, у выніку шкодзіць ім, кажа Агата Бароўска(Agata Borowska) з Варшаўскага заапарка:
- Не ўсе ўсведамляюць, што, напрыклад, у выпадку хамяка, такое класічнае кола з прыступкамі (інакш карусель для хамякоў) забароненае, бо яно наносіць траўмы іхнім лапам. Агулам карусель - так, але не з прыступкамі. У сваю чаргу, сярод такіх найбольш папулярных экзатычных жывёл, на маю думку, малпы абсалютна не падыходзяць для трымання дома.
Агата Бароўска нагадвае, што малпы – гэта статкавыя жывёлы, якім адзінота вельмі дакучае і таму яны стаюць зласлівымі.
Адукацыйная кампанія «Экзатычны гадаванец дома» працягнецца да канца года. У яе рамках сталічны заапарк плануе, сярод іншага, правесці адмысловыя заняткі для настаўнікаў.
IAR/аз