Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Польская нацменшасць у Беларусі можа складаць нават 12% насельніцтва краіны

29.03.2021 07:59
Паведамленне МЗС Польшчы абазначыла хэштэшам #WolniPolacyNaBialorusi (СвабодныяПалякіНаБеларусі).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Grand Warszawski

Польская нацменшасць у Беларусі можа складаць нават 12% насельніцтва краіны і налічваць ад 300 тыс. да 1 млн 100 тыс. чалавек, напісала Міністэрства замежных спраў Польшчы ў сацсетках. «Беларускія палякі, як і іншыя меншасці ў свеце, хочуць памятаць пра сваіх продкаў і працягваць іх традыцыі. У захаванні традыцыі і мовы продкаў вялікую ролю адыгрывае Саюз палякаў Беларусі», – зазначыла ў паведамленні знешнепалітычнае ведамства Польшчы.

Паведамленне МЗС Польшчы абазначыла хэштэшам #WolniPolacyNaBialorusi (СвабодныяПалякіНаБеларусі).

Як паведамлялася, польская нацменшасць у Беларусі трапіла пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі. Так, старшыня непрызнаванага рэжымам Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс трапіла на 15 сутак арышту. Затрыманыя таксама іншыя дзеячы СПБ: Андрэй Пачобут, Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская.

вс