Беларуская Служба

Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па пераследзе палякаў у Беларусі

30.03.2021 11:11
Сейм заклікаў міжнародную супольнасць салідарна і цвёрда рэагаваць на незаконныя дзеянні беларускіх улад.
        .
Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па пераследзе палякаў у Беларусі.PAP/Wojciech Olkuśnik

Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па пераследзе палякаў у Беларусі. У ёй палата выказала сваю салідарнасць з затрыманымі і рэпрэсаванымі суайчыннікамі, у тым ліку з Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам і запатрабавала іх хуткага вызвалення і спынення ўсіх рэпрэсіі супраць іх. Тэкст рэзалюцыі зачытаў намеснік спікера Сейма Рышард Тaрлецкі(Ryszard Terlecki):

- Сейм Рэспублікі Польшча выступае супраць любога недэмакратычнага ўмяшальніцтва ў функцыянаванне арганізацыі польскай меншасці, асабліва Саюза палякаў у Беларусі.

У рэзалюцыі гаворыцца, што дзеянні беларускіх улад відавочна супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі ў галіне абароны нацыянальных меншасцей і двухбаковым польска-беларускім дамовам у галіне абароны польскай меншасці, прыводзяць да эскалацыі напружанасці і паглыбляюць самаізаляцыю краіны на міжнароднай арэне,  а таксама ўскладняюць вяртанне да нармальных кантактаў краіны з суседняй Польшчай.

У той жа час Сейм заклікаў міжнародную супольнасць салідарна і цвёрда рэагаваць на незаконныя дзеянні беларускіх улад.

аз