Беларуская Служба

Канцылярыя прэм’ера: Польшча не пакіне палякаў у Беларусі без дапамогі

07.04.2021 12:02
„Гэта адзін з прыярытэтаў урада Матэвуша Маравецкага”, - дадаў Міхал Дворчык.
Міхал ДворчыкFoto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) заявіў, што Польшча не пакіне палякаў у Беларусі без дапамогі. „Гэта адзін з прыярытэтаў урада Матэвуша Маравецкага”, - дадаў міністр у Першай праграме Польскага радыё.

Міхал Дворчык асудзіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку за „помсту ўласным грамадзянам”:

- Гэта шакуе, што дыктатар з-за ўсходняй мяжы помсціць уласным грамадзянам, ці пераследуе ўласных грамадзян за тое, што яны іншай нацыянальнасці. На гэты раз гаворка ідзе пра палякаў.

Два тыдні таму ў Беларусі былі арыштаваны старшыня Саюза палякаў Беларусі Анджэліка Борыс і тры члены Галоўнага праўлення арганізацыі: Марыя Цішкоўска, Ірэна Бярнацкая і Анджэй Пачобут. На мінулым тыдні іх абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варожасці. Гэта звязана з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля . Арыштаваным пагражае пазбаўленне волі.

аз

«...Беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі...»

24.03.2021 16:08
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў рашучай форме асудзіў затрыманне старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс.