6,5 мільёна злотых (амаль 1 мільён 429 тысяч еўра) з еўрапейскіх фондаў на падрыхтоўку навучання ў часе пандэміі атрымае больш за 100 школ на Падляшшы. Школы з гэтак званай Беластоцкай функцыянальнай зоны, сярод іншага, атрымаюць дэзінфікуючыя сродкі і ноўтбукі.
У прыватнасці сродкі атрымаюць адукацыйныя ўстановы з Беластока, а таксама дзевяці суседніх муніцыпалітэтаў, такіх як: Хорашч, Чарна Беластоцка, Дабжынева, Юхновец Касцельны, Лапы, Супрасль, Турасьль Касцельна, Васількаў і Заблудаў. Пра гэта вырашыла праўленне Падляскага ваяводства на сваім паседжанні ў чацвер.
Кошт праекта складае амаль 7,7 млн злотых (больш за 1 мільён 692 тысячы еўра), у тым ліку сродкі з ЕС - 6,5 млн злотых.
Апрача дэзінфікуючых сродкаў, ноўтбукаў і праграмнага забеспячэння праект таксама прадугледжвае курсы па розных формах навучання для больш за 400 настаўнікаў.
PAP/аз