Беларуская Служба

Больш за 110 установаў прымаюць удзел у Навуковым пікніку Польскага радыё

08.05.2021 11:10
З панядзелка па пятніцу на сайце pikniknaukowy.pl будуць прапанаваны віртуальныя намёты, дзе будзе прадстаўлена больш за 300 фільмаў.
Польскае радыё з'яўляецца суарганізатарам Навуковага пікнікаpikniknaukowy.pl

Пунктуальна ў 11.00 пачаўся 24-ы навуковы пікнік Польскага радыё і Навуковага цэнтра імя Каперніка.

З-за пандэміі мерапрыемства праходзіць у інтэрнэце. Сярод іншага гэта эксперыменты, семінары і сустрэчы з навукоўцамі.

Дырэктар Навуковага цэнтра імя Каперніка Роберт Фірмхофер кажа, што сёлетняя тэма пікніка – «Клімат і мы»:

-«Мы не наследуем Зямлю ад продкаў. Мы яе пазычаем ад нашых дзяцей». Гэтая старая прымаўка карэнных амерыканцаў магла б быць лозунгам сёлетняга пікніка Польскага радыё і Каперніка. А яго тэма: «Клімат і мы».

З панядзелка па пятніцу на сайце pikniknaukowy.pl будуць прапанаваны віртуальныя намёты, дзе будзе прадстаўлена больш за 300 фільмаў, падрыхтаваных 110 установамі, такімі як Польская акадэмія навук, Варшаўскі ўніверсітэт, Нацыянальны цэнтр ядзерных даследаванняў і Цэнтр касмічных даследаванняў.

ав