Беларуская Служба

Працягваецца Навуковы пікнік Польскага радыё і Навуковага цэнтра «Капернік»

09.05.2021 10:52
Сёлета мерапрыемства праходзіць пад лозунгам «Клімат і мы» і мае дыстанцыйную формулу.
24-  .
24-ы Навуковы пікнік.pikniknaukowy.pl/

Эксперыменты, сустрэчы з навукоўцамі і вялікая доза ведаў. Так выглядае другі дзень Навуковага пікніка, які арганізоўваюць грамадскае Польскае радыё і Навуковы цэнтр „Капернік”. Сёлета мерапрыемства праходзіць пад лозунгам: „Клімат і мы” і, у сувязі з пандэміяй, мае дыстанцыйную формулу.

Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Пауліна Курэк:

- Як дома зрабіць сапраўдную хмару або касметыку? Як палічыць, колькі вады мы выкарыстоўваем, але не для піцця? Адказаць, між іншым, на гэтыя пытанні можна было падчас учарашняга - першага дня Навуковага пікніка, то бок мерапрыемства прызначанага для аматараў навукі ў тэорыі і на практыцы.  

Другі дзень мерапрыемства стартуе а 11.00 з блока для наймалодшых удзельнікаў. Праграма прадугледжвае эксперыменты для маладых навукоўцаў. Абмяркоўвацца будуць тэму звязаныя з кліматам.

Увечары стартуе блок для дарослых аматараў навукі. У яго рамках пройдуць сустрэчы з экспертамі. Можна будзе паглядзець матэрыялы, падрыхтаваныя даследчымі інстытутамі.

XXIV Навуковы пікнік будзе доўжыцца ўвесь бліжэйшы тыдзень. З панядзелка будуць запушчаныя Віртуальныя зоны. У іх можна будзе паглядзець больш за 300 фільмаў, падрыхтаваных 110 установамі. Усё гэта можна знайсці на сайце: pikniknaukowy.pl.

аз

Запрашаем на 24-ы Навуковы пікнік (ВІДЭА)

09.05.2021 14:12
«Клімат і мы» - гэта лозунг 24-га Навуковага пікніка, арганізаванага грамадскім Польскім радыё і Навуковым цэнтрам «Капернік».