Беларуская Служба

Былы міністр замежных спраў: Санкцыі супраць беларускіх уладаў павінны быць адчувальнымі для эканомікі

25.05.2021 11:01
Вітольд Вашчыкоўскі здзіўлены хуткай рэакцыяй Еўрасаюза.
  .
Еўрадэпутат Вітальд Вашчыкоўскі. Foto: (Salon polityczny Trójki)

Санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі, павінны сур'ёзна паўплываць на эканоміку краіны – гаворыць еўрадэпутат, былы міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі. У Трэцяй праграме Польскага радыё ён заявіў, што здзіўлены хуткай рэакцыяй Еўрасаюза.

-Я пазітыўна здзіўлены. Я спадзяваўся, што працэс апрацоўкі санкцый будзе даўжэйшым, а нават чакаў больш лагодных санкцый. Спадзяюся, што гэты крок будзе балючы для эканомікі.

Учора лідары ЕС вырашылі пашырыць санкцыі, уведзеныя з мінулага года ў дачыненні да беларускага рэжыму за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзян. Большай колькасці чыноўнікаў рэжыму будзе забаронены ўезд у ЕС і будзе замарожана іх маёмасць у Еўропе. Кампаніі, якія фінансуюць улады, павінны быць унесены ў чорны спіс.

Акрамя таго, ЕС пачне падрыхтоўку да ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі. Таксама ёсць рашэнне аб закрыцці аэрапортаў для беларускіх авіякампаній і зварот да авіяперавозчыкаў ЕС пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.

ав

Еўрапейскія лідары ​​прынялі рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі

24.05.2021 22:07
Лідары ​​ЕС дамовіліся прадоўжыць існуючыя санкцыі супраць Беларусі і ўнесці ў чорны спіс чарговых чыноўнікаў рэжыму і кампаніі. 

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн асудзіў прымусовы разварот самалёту Ryanair і арышт Пратасевіча

25.05.2021 08:19
 Акцыю ўрада Аляксандра Лукашэнкі амерыканскі прэзідэнт назваў нападам на палітычных апанентаў і нападам на свабоду СМІ.