Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Збігнеў Раў: Крызіс у Беларусі нельга аддзяляць ад Расіі

22.06.2021 09:11
Кіраўнік польскай дыпламатыі дадаў, што эканамічныя санкцыі ЕС супраць Масквы будуць падоўжаны.
Збігнеў РаўPAP/Radek Pietruszka

Міністр замежных спраў Збігнеў Раў заявіў, што крызіс у Беларусі нельга аддзяляць ад Расіі. У інтэрв'ю Польскаму радыё 24 кіраўнік польскай дыпламатыі дадаў, што эканамічныя санкцыі ЕС супраць Масквы будуць падоўжаны.

«З расійскага боку нічога не змянілася, таму паслаблення напэўна няма, калі чакаць змен, то гэта хутчэй іх узмацненне», – падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі, які расказваў пра ўчорашнюю дэбату міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу адносна Расіі і Беларусі. «Тое, што зʼявілася ў дыскусіі па Беларусі, – гэта вельмі рашучы заклік міністраў з нашай часткі Еўропы не разглядаць беларускае пытанне, беларускі крызіс у адрыве ад расійскай палітыкі, таму што гэта ключ да разумення гэтай праблемы і гэтага крызісу», – заявіў ён у інтэрвʼю Польскаму радыё 24.

На пытанне, як ЕС павінен мець справу з Расіяй, кіраўнік Міністэрства замежных спраў сказаў, што, на думку Польшчы, Супольнасць павінна прытрымлівацца пяці галоўных прынцыпаў.

«Першай і самай важнай умовай выканання астатніх зʼяўляецца рэалізацыя Мінскіх пагадненняў, чаго Расія да гэтага часу не зрабіла. Калі гаворка ідзе пра пазіцыю Польшчы, мы заўсёды падкрэсліваем, што, ацэньваючы палітыку Расіі, мы павінны пачаць з павагі правоў чалавека і пазіцыі грамадзянскай супольнасці ў Расіі», – дадаў Збігнеў Раў.

ав