Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі зноў заклікае вакцынавацца супраць COVID-19. Падчас візіту ў Ніжнюю Сілезію ён сказаў, што гэта лепшы спосаб абараніць сябе ад чацвёртай хвалі пандэміі.
Кіраўнік урада падкрэсліў, што дзейнасць яго ўрада ў цяперашні час сканцэнтравана на папулярызацыі вакцын, але ў той жа час ён не выключыў, што могуць спатрэбіцца новыя абмежаванні.
-Пры неабходнасці ў бліжэйшыя два-тры тыдні мы зробім далейшыя, таксама абмежавальныя крокі. Цяпер мы спрабуем заахвочваць да вакцынацыі, каб дасягнуць статкавага імунітэту, – сказаў ён.
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу, што вакцынацыя абараняе ад цяжкага захворвання COVID-19. Ён прывёў прыклад Вялікабрытаніі, дзе чацвёртая хваля пандэміі прывяла да павелічэння колькасці інфекцый, што, аднак, не прывяло да рэзкага павелічэння колькасці шпіталізацый.
ав