Беларуская Служба

Урад патрабуе ўвядзення надзвычайнага становішча ў памежнай зоне

31.08.2021 13:21
Калі прэзідэнт падпіша адпаведную пастанову, то надзвычайнае становішча пачне дзейнічаць неадкладна.
       .
Урад патрабуе ўведзення надзвычайнага становішча ў памежнай зоне.PAP/Artur Reszko

Савет міністраў звярнуўся да прэзідэнта Польшчы з просбай увесці надзвычайнае становішча тэрмінам на 30 дзён у памежнай зоне ў Люблінскім і Падляшскім ваяводствах. Міністр унутраных спраў Марыюш Камінскі(Mariusz Kamiński) паведаміў, што надзвычайнае становішча ахопіць 115 населеных пунктаў у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах:

-Там будуць дзейнічаць абмежаванні, якія вынікаюць з увядзення надзвычайнага становішча. Калі прэзідэнт вырашыць, што ўвядзенне такім мераў абгрунтаванае і падпіша сваю пастанову, то надзвычайнае становішча пачне дзейнічаць неадкладна.

Увядзенне надзвычайнага становішча звязанае з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы, дзе Памежная служба фіксуе павелічэнне прытоку нелегальных мігрантаў. На думку польскіх уладаў і Еўрасаюза – гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі беларускіх уладаў, якія такім чынам спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Заходняй Еўропе.

IAR/аз

Польскія паліцыянты будуць дапамагаць літоўскім памежнікам

31.08.2021 10:31
Група 50 паліцыянтаў з Вялікапольшчы накіраваліся ў Літву, дапамагаць літоўцам ахоўваць мяжу з Беларуссю.

Памежная служба: За суткі адбылося 50 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

31.08.2021 12:24
Сярод затрыманых памежнікамі мігрантаў былі грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана, Егіпта і Лівана.