Беларуская Служба

«Еўракамісія рашуча падтрымлівае пазіцыю Польшчы па ахове межаў ЕС»

02.09.2021 10:31
Еўрадэпутат Богдан Жоньца падкрэслівае, што краіны ЕС зрабілі высновы з міграцыйнага крызісу 2015 года.
Bogdan Rzońca
Bogdan Rzońca PR24/RB

Еўракамісія рашуча падтрымлівае пазіцыю Польшчы адносна неабходнасці абароны межаў ад наплыву нелегальных мігрантаў, лічыць дэпутат Еўрапарламента ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць». Богдан

Жоньца(Bogdan Rzońca) заявіў, што краіны ЕС зразумелі пагрозу, якой з’яўляюцца спробы стварыць новы канал для кантрабанды мігрантаў праз Беларусь у Польшчу і Літву.

У эфіры Polskie Radio 24 Богдан Жоньца пераконваў, што цвёрдую пазіцыю Польшчы па пытаннях незаконнай міграцыі падтрымлівае большасць еўрадэпутатаў:

-Сам факт, што пачуццё бяспекі – адна з асноўных чалавечых патрэбаў, прычыняецца да таго, што пазіцыю польскага ўрада падтрымліваюць краіны ЕС, у тым ліку Германія, і Еўракамісія. Гэта бачнае і гэта важнае.

Палітык дадаў, што цяпер краіны Еўрасаюза бяруць прыклад з Польшчы, якая ў 2015 годзе выступіла супраць устанаўлення лімітаў для мігрантаў і заблакавала іх масавы прыём. Сёння некаторыя краіны, напрыклад, Аўстрыя і Швецыя, адкрыта кажуць, што прыём вялікай колькасці іншаземцаў быў памылкай, якую не варта паўтараць, кажа еўрадэпутат.

IAR/аз