Беларуская Служба

Прэс-сакратар урада: Міграцыйны крызіс на мяжы можа працягвацца месяцамі, а нават гадамі

29.09.2021 08:59
Урад звернецца да прэзідэнта Анджэя Дуды з рэкамендацыяй падоўжыць надзвычайнае становішча ў памежнай зоне на 60 дзён. 
Piotr Mller
Piotr MüllerForum/ FotoNews/Grzegorz Krzyżewski

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер заявіў, што абсалютна неабходна падоўжыць надзвычайнае становішча, паколькі сітуацыя, якая назіраецца на польска-беларускай мяжы, пагражае бяспецы Польшчы.

Урад звернецца да прэзідэнта Анджэя Дуды з рэкамендацыяй падоўжыць надзвычайнае становішча на 60 дзён у памежнай зоне з Беларуссю. У тэлеканале TVP Info Пётр Мюлер нагадаў, што ўрад прадставіў доказы таго, што людзі, звязаныя з Ісламскай дзяржавай і Расіяй, спрабуюць нелегальна прабрацца праз мяжу.

- Кожны дзень сотні мігрантаў спрабуюць нелегальна перайсці польскую мяжу. Агулам гэта ўжо каля 10 тыс. спробаў. На тэрыторыю Беларусі ўвесь час прывозяць чарговых людзей. Гэты прэсінг на мяжы будзе хутчэй расці, чым змяншацца. Таму патрэбныя надзвычайныя крокі, якія дазволяць забяспечыць мяжы, збудаваць адпаведную інфраструктуру. Гэта вялікі выклік для Польшчы і ЕС. Улады Беларусі і Расіі плануюць такія дзеянні на доўгі перыяд часу. Гэта працягнецца шмат месяцаў, а можа і гадоў.

Надзвычайнае становішча было ўведзена на пачатку верасня ў 183 населеных пунктах каля мяжы з Беларуссю. Гэта звязана з абмежаваннем перамяшчэння і наведвання гэтых рэгіёнаў звонку, у тым ліку забаронай на прысутнасць СМІ на месцы. Масавых мерапрыемстваў у зоне надзвычайнага становішча нельга праводзіць, а кожны поўнагадовы ў грамадскім месцы павінен мець пры сабе пасведчанне асобы.

IAR/нг