За мінулыя суткі ў Польшчы было зафіксавана 727 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Памежнікі затрымалі чатырох замежнікаў – грамадзян Іраку – паведамляе памежная служба на Twitter. Таксама 51 замежнік атрымаў пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.
Рэкордная колькасць спроб нелегальных мігрантаў трапіць у Польшчу з боку Беларусі была зафіксаваная 10 кастрычніка – 739.
У сваю чаргу ў Літве назіраецца зніжэнне колькасці спроб нелегальнага пераходу мяжы. За мінулыя суткі ў краіну з боку Беларусі спрабавалі патрапіць 31 раз. Для параўнання, днём раней, літоўскія пагранічнікі развярнулі 111 мігрантаў.
Польшча, Літва ды Латвія мяркуюць, што міграцыйны крызіс на мяжы – гэта вынік арганізаванай дзейнасці беларускіх уладаў, якія такім чынам імкнуцца дэстабілізаваць сітуацыю ў ЕС.
IAR PR/нг