Беларуская Служба

Працягваюцца правакацыі на мяжы: з беларускага боку прымянялі гукавыя петарды

06.12.2021 11:11
У нядзелю былі зафіксаваныя чарговыя правакацыі беларускіх службаў каля мяжы з Польшчай.
Straż Graniczna informuje o kolejnych prowokacjach białoruskich służb
Straż Graniczna informuje o kolejnych prowokacjach białoruskich służbFoto: Straż Graniczna

Па словах прэс-сакратара памежнай аховы лейтэнанта Ганны Міхальскай, у нядзелю памежнікі заўважылі, як беларускія сілавікі кідалі з машыны, якая ехала ўздоўж мяжы, гукавыя петарды. Але так, каб яны не пераляталі на польскі бок.

Праз некалькі гадзін у тым жа раёне заўважылі парэзаную агароджу, адзін чалавек перайшоў на польскі бок. Гэта грамадзянін Ірака, ён «быў арыштаваны, з ім быў праведзены інструктаж, ён дастаўлены да лініі мяжы».

- З беларускага боку група з дзясятак чалавек чакала, але калі пабачылі нашы патрулі, адышлі далей на тэыторыю Беларусі, - сказала прэс-сакратар памежнай службы.

За мінулы дзень было 35 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы, паведамілі ў памежнай ахове. Вынесена восем рашэнняў аб высылцы з тэрыторыі Польшчы.

З пачатку года адбылося каля 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

З 1 снежня дзейнічае пастанова міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Камінскага аб забароне знаходжання ў раёне 183 населеных пунктаў, размешчаных ля мяжы з Беларуссю. Намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы паведаміў, што забарона будзе дзейнічаць да 1 сакавіка. Гэты тэрмін можа быць падоўжаны або скарочаны ў залежнасці ад сітуацыі на мяжы.

Паводле PAP / вх